Перайсці да зместу

Іван Якаўлевіч Парфёненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Якаўлевіч Парфёненка
Дата нараджэння 10 лютага 1929(1929-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 2018(2018-12-25) (89 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Іван Якаўлевіч Парфёненка (нар. 10 лютага 1929, в. Галяні 1, Магілёўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1]. Заслужаны настаўнік моладзі БССР (1977).

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У 1946 годзе пасля сканчэння дзесяцігадовай школы па камсамольскай пуцёўцы адправіўся на будаўніцтва Мінскага трактарнага завода. З 1946 года працаваў на Мінскім трактарным заводзе (слесар, матарыст эксперыментальнага цэха). З 1964 г. матарыст, з 1975 года выпрабавальнік рухавікоў Мінскага маторнага завода. Працаваў у групе, якая займалася выпрабаваннем танкавага рухавіка Д50 і рухавіка супрацьлодкавага карабля «Вялікі паляўнічы».

Датэрмінова выканаў вытворчыя заданні восьмай пяцігодкі (1966—1970) і ўласныя сацыялістычныя абавязацельствы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Пра прысваенне звання Героя Сацыялістычнай Працы працоўным і інжынерна-тэхнічным працаўнікам прадпрыемстваў Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР» ад 5 красавіка 1971 года за асаблівыя заслугі ў выкананні заданняў пяцігадовага плана па развіццю трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ганараваны звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Абіраўся дэлегатам XXVIII з’езда КПБ, членам ЦК КПБ.

Зноскі

  1. Парфёненко Иван Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 481. — 737 с.
  • Героі Сацыялістычнай Працы /Памяць: Магілёўс. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі /Укл. У. Ф. Агурцоў, М. П. Хобатаў. — Мн.: Полымя, 1996. — с.575
  • В. А. Казанников, Неделимое Архівавана 8 сакавіка 2016.//, Труд, талант, доблесть.: В 2-х ч. Ч. 2/[Сост. Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило].— Мн.: Беларусь, 1981., стр. 105—108
  • Парфёненка Іван Якаўлевіч //Беларуская ССР: Кароткая энцыкл., 1981. — Т.5 — с. 469